БЕЛ Ł РУС

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

9.04.2025 / 7:8

Nashaniva.com

У нямецкім горадзе Ібенбюрэне (зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія) па падазрэнні ў крадзяжы з крамы вялікай колькасці плітак шакаладу затрымалі двух беларусаў ва ўзросце 34 і 40 гадоў. Пра гэта паведамляе «Беларусь і свет».

Фота: tokkoro.com

У суботу 29 сакавіка ўвечары экіпаж патрульнай машыны накіраваўся ў дысконтны магазін на Райнер-штрасэ ў сувязі з атрыманым паведамленнем пра крадзеж. Паводле атрыманай інфармацыі, двое невядомых мужчын скралі значную колькасць шакаладу.

Неўзабаве праваахоўнікі заўважылі аўтамабіль, які, па ўсім відаць, спрабаваў пазбегнуць праверкі. Volkswagen Touran з польскімі нумарамі рухаўся з перавышэннем хуткасці. Патруль пачаў пераслед і запатрабаваў спыніцца. У выніку машына гэта зрабіла.

У кампактвэне былі выяўленыя некалькі вялікіх пакетаў, у якіх знаходзіліся сотні плітак шакаладу і іншыя прадукты на суму больш за 2 тысячы еўра. Далейшае разбіральніцтва паказала, што нашы суайчыннікі меркавана прысвоілі гэтыя тавары.

Высветлілася, што падазраваныя не маюць пастаяннага месца жыхарства ў Германіі і што ў дачыненні да іх ужо было заведзена некалькі спраў. Мужчын даставілі да суддзі. Цяпер яны знаходзяцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула