У суботу памяняецца графік мінскага метро
У суботу, 12 красавіка, Мінскі метрапалітэн будзе працаваць па змененым графіку, паведамілі ў прэс-службе метро. Карэктаванне звязана з правядзеннем прызначанага на гэты дзень рэспубліканскага суботніка.
У гэты дзень метро пяройдзе на рэжым рабочай суботы.
На Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях цягнікі будуць курсіраваць з інтэрвалам у 3 хвіліны ў ранішні час пік — з 7:30 да 10:00. З 10:00 да 19:00 інтэрвалы складуць 5-6 хвілін.
На Зеленалужскай лініі графік руху будзе наступным:
- з 7:30 да 10:00 — цягнікі кожныя 5 хвілін;
- з 10:00 да 19:00 — кожныя 7 хвілін.
Чытайце таксама:
У сталічным грамадскім транспарце ўвядуць аплату банкаўскай картай
Малады чалавек упаў на рэйкі ў метро. На платформу яго паднялі відавочцы ВІДЭА