БЕЛ Ł РУС

65-гадовая беларуска паднялася на новую горную вяршыню з сусветнай дзясяткі

7.04.2025 / 20:34

Nashaniva.com

65-гадовая беларуска Лілія Яноўская сёння скарыла чарговую вяршыню. У 9:10 раніцы па мясцовым часе Лілія Яноўская дасягнула вяршыні гары Анапурна ў Гімалаях, стаўшы найстарэйшай жанчынай у свеце, якая гэта зрабіла, паведамілі ў сацыяльных сетках.

Лілія Яноўская пасля ўзыходжання на пік Макалу ў маі 2024 года. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Паведамляецца, што цяпер жанчына адпачывае ў прамежкавым лагеры перад тым, як пачаць спуск у базавы. Паміж лагерамі сышла лавіна, што можа ўскладніць шлях уніз — але пакуль Лілія ў бяспецы і набіраецца сіл для спуску.

@nashaniva Беларуска стала найстарэйшай жанчынай на вяршыні Анапурны #горы #горыпоколено #гималаи #бчб #пагоня #беларус #беларуска #политика #новости #беларусь ♬ Vivaldi - 2 Violins op 8 Allegro 1 - AllMusicGallery

Анапурна — гэта ўжо дзявятая вяршыня з чатырнаццаці васьмiтысячнікаў, якія скарыла Лілія Яноўская. Сярод тых, дзе яна ўжо была, ёсць і найвышэйшая вяршыня свету — Эверэст. На ўсіх скораных вяршынях жанчына ўздымае нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Чытайце таксама:

64-гадовая беларуска ўзняла нацыянальны сцяг яшчэ на адной гары-васьмітысячніку

64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету

62-гадовая беларуска падняла на Эверэст бел-чырвона-белы сцяг

«Падыму бел-чырвона-белы сцяг», — 61-гадовая Лілія Яноўская можа стаць першай беларускай на Эверэсце

Каментары да артыкула