БЕЛ Ł РУС

У Мінпрацы сказалі, што хворым не трэба ісці на суботнік

3.04.2025 / 13:49

Nashaniva.com

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамілі, каго з беларусаў не дапусцяць да ўдзелу ў рэспубліканскім суботніку 12 красавіка з-за патрабаванняў.

Напрыклад, выконваць работы не дазволяць пры пагаршэнні самаадчування з-за прастудных захворванняў або хваробы. Не пусцяць на суботнік асоб у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

Не змогуць удзельнічаць у суботніку і работнікі без адпаведнай падрыхтоўкі да выканання работ, якія адносяцца да работ павышанай небяспекі.

А таксама не будуць дапускаць да выканання работ людзей, якія не забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула