БЕЛ Ł РУС

Школу ў Жодзіне эвакуявалі з-за пажару ў прыбіральні

31.03.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Раніцай 31 сакавіка ў жодзінскай сярэдняй школе № 9 адбыўся пажар. Спрацавала сістэма апавяшчэння, з будынка эвакуявалі сотні дзяцей, паведамілі ў МНС.

«Да прыбыцця падраздзяленняў МНС у выніку спрацоўвання слоўнага апавяшчэння з будынка эвакуяваныя 870 чалавек, з іх 789 вучняў», — паведамілі ў МНС.

Пажар адбыўся ў мужчынскай прыбіральні на другім паверсе. Дым заўважыў настаўнік фізкультуры. Ён надзеў супрацьгаз і тушыў полымя вадой з вядра.

У выніку пажару была пашкоджана перагародка. Пацярпелых няма, прычына здарэння высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула