БЕЛ Ł РУС

Мінчук паказаў «наземны» участак гарадскога метро

19.03.2025 / 19:55

Nashaniva.com

Пра гэты кавалак мінскай сеткі метро мала хто ведае, піша CityDog.

«Наземны» участак мінскага метро схаваны пад пластом зямлі. Яго можна пабачыць паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Пралетарская» у раёне вуліцы Клумава і Антонаўскага парку.

Ролік пра невядомае шмат для каго месца апублікаваў у тыктоку блогер mister_slivster.

Са слоў мінчука, гэты ўчастак звязаны са Сляпянскай воднай сістэмай, якую будаўнікам «трэба было перасекчы пры пракладцы тунэляў». Каб не пракладваць метро пад вадой, яны вырашылі ўзвесці тунэлі зверху і засыпаць іх грунтам.

Калі стаць наўпрост на гэты ўчастак, то можна адчуць вібрацыю ад ходу цягнікоў.

У каментарыях да роліка многія здзівіліся, што такое месца ў Мінску існуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула