БЕЛ Ł РУС

Моднікі падразаюць сабе вейкі — што адбываецца?

22.03.2025 / 09:00

Nashaniva.com

Мужчыны ва ўсім свеце просяць цырульнікаў, каб тыя падрэзалі ці нават згалілі ім вейкі. Навошта?

Крыніцы: truththebarberartist_ / TikTok, Ferhat.ceylan3 / TikTok, marina_sotnikova_muah / TikTok

Новаму трэнду ўжо некалькі месяцаў. Падстава для яго з'яўлення — тое, што доўгія вейкі быццам бы робяць мужчын візуальна менш мужнымі. Таму хлопцы просяць цырульнікаў падрэзаць ім вейкі нажніцамі або спецыяльным трымерам.

Адзін з самых папулярных ролікаў на гэтую тэму набраў больш за 800 тысяч праглядаў.

 

Карыстальнікі, якія пішуць каментары да гэтых і іншых падобных ролікаў, у шоку ад новай моды. Некаторыя хлопцы адзначаюць, што наадварот хацелі б падоўжыць свае вейкі. Іншыя каментатары нагадваюць — вейкі існуюць на нашых вачах не проста так, і калі іх пазбаўляцца, гэта можа выклікаць праблемы са здароўем.

Дзіўная ідэя падразаць вейкі не абышла і жанчын. Некаторыя дзяўчаты лічаць, што вейкі ўвогуле трэба выскубці, каб іх вочы выглядалі натуральна.

Вось як гэта выглядае — відэа не для слабых на нервы:

Дактары засцерагаюць ад такіх крокаў. Афтальмолаг Эшлі Хэйдэн нагадвае, што небяспечна выкарыстоўваць у зоне ля вачэй любыя вострыя прадметы, нават калі вы заплюшчылі вочы і той, хто дапамагае вам падразаць вейкі, робіць гэта акуратна. Калі вы пашкодзіце вока, магчымыя ўскладненні, якія могуць паўплываць на ваш зрок.

Ды і застацца без вейкаў — не надта бяспечная ідэя. Нават калі вы іх толькі трошкі падрэзалі, гэта памяншае абарону вашых вачэй ад пылу, бруду і іншых раздражняльнікаў. Вейкі — яшчэ і абарона ад мікробаў, так што калі іх падразаць, можна атрымаць інфекцыю.

Вейкі дапамагаюць хутчэй рэагаваць на магчымыя пагрозы для вока: напрыклад, калі ў бок вока ляціць мошка ці хатняя жывёла цягне да вока сваю лапу, вейкі дапамогуць своечасова гэта адчуць і заплюшчыць вочы. Адпаведна, калі іх не будзе, вы можаце не паспець заплюшчыць вока і атрымаеце траўму.

Чытайце таксама:

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?

Беларускія вялікія арляцы вяртаюцца на радзіму

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі

Каментары да артыкула