Зяленскі: Расія мае намер уварвацца ў Сумскую вобласць
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляе, што Расія сцягвае войскі для ўварвання ў Сумскую вобласць на паўночным усходзе Украіны.
На яго думку, гэта сведчыць аб пагардзе Расіі да апошніх дыпламатычным намаганням ЗША і намеры працягваць вайну. У апошнія дні паступалі паведамленні аб актывізацыі баявых дзеянняў на мяжы Сумскай вобласці з Расіяй.
13 сакавіка ўлады рэгіёну прынялі рашэнне аб эвакуацыі жыхароў васьмі населеных пунктаў у прыгранічных раёнах.
Таксама Зяленскі паведаміў пра тое, што сёння заслухаў даклады па ўкраінскай ракетнай праграме. «Маем істотныя вынікі. «Доўгі Няптун» прайшоў выпрабаванне і паспяховае баявое прымяненне. Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Дыстанцыя — тысяча кіламетраў», — дадаў прэзідэнт Украіны.