БЕЛ Ł РУС

Трамп падпісаў указ аб значных скарачэннях на «Радыё Свабода» і яшчэ шасці навінавых карпарацыях

15.03.2025 / 15:44

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на скарачэнне сямі федэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM), паведамляе Радыё Свабода.

Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Указ, падпісаны познім вечарам 14 сакавіка, таксама закранае агенцтвы, якія займаюцца пытаннямі бяздомнасці, працоўных спрэчак і развіцця мясцовых супольнасцей.

«На працягу 7 дзён з даты падпісання гэтага ўказа кіраўнік кожнай з пералічаных [у дакуменце] дзяржаўных устаноў павінен падаць дырэктару Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўлення справаздачу, якая пацвярджае поўнае выкананне ўказа, а таксама тлумачыць, якія падраздзяленні або функцыі гэтай установы з'яўляюцца прадпісанымі законам і ў якой ступені», — гаворыцца ў тэксце ўказа.

USAGM — гэта незалежнае дзяржаўнае агенцтва ЗША, якое ажыццяўляе вяшчанне навін і інфармацыйных праграм амаль на 50 мовах для аўдыторыі прыкладна 361 мільён чалавек кожны тыдзень.

Бюджэтны запыт USAGM на 2025 фінансавы год склаў 950 мільёнаў даляраў, што павінна пакрыць усе яго аперацыйныя выдаткі і капітальныя ўкладанні.

У бюджэт уваходзяць медыяплатформы:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула