БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Трампа вымушаны быў чакаць Пуціна восем гадзін. Менавіта для таго ў Маскву выклікалі Лукашэнку

14.03.2025 / 21:56

Nashaniva.com

Надоўга ў Маскве ён не затрымаўся, піша Sky News.

Стыў Уіткоф ля пасольства ЗША ў Маскве. Фота: РэнТВ

Журналісты Sky News зразумелі гэта па кадрах з аэрапорта Унукава, на якіх відаць, калі Стыў Уіткоф прыбыў у Маскву і калі з'ехаў.

Усяго ў сталіцы Расіі ён прабыў каля 12 гадзінаў, пакінуўшы краіну праз некалькі гадзінаў пасля перамоваў.

Пасля таго, як у аўторак стала вядома пра паездку Уіткофа ў Маскву, Крэмль на хуткую руку арганізаваў візіт Лукашэнкі, пра які стала вядома ў сераду.

І хаця Sky News не можа пацвердзіць, што візіт Лукашэнкі ў дзень прыезду Уіткофа быў наўмысным, такая накладка не выглядае як супадзенне.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што правёў «добрую і прадуктыўную» размову з Пуціным і заявіў пра акружэнне ўкраінскіх войскаў

Крэмль паведаміў пра перададзеныя Пуціным спецпасланніку Трампа сігналы

Уіткаф перадаў дэталі перамоваў у Маскве

Каментары да артыкула