БЕЛ Ł РУС

У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа

13.03.2025 / 17:51

Nashaniva.com

Тэрыторыя каля ГУМа сёння нейкі час была ачэпленая. Побач з крамай стаялі агароджы і некалькі службовых машын. Праходы вакол былі зачыненыя, а грамадскі транспарт не спыняўся, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота: «Точка»

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, тэрыторыю ачапілі для праверкі.

Але падстаў для хвалявання няма, бо прычынай гэтых надзвычайных мер стала тое, што нейкая жанчына забылася каля ГУМа скрынку з мікрахвалёўкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула