БЕЛ Ł РУС

Беларус абурыўся «вар'яцкімі» цэнамі на красоўкі

13.03.2025 / 15:25

Nashaniva.com

«Адкуль такія цэны? Там красоўкі — нічога асаблівага».

Мужчына з нікам baliuk64 паскардзіўся ў сацсетках на высокія, на яго думку, цэны на красоўкі ў Беларусі. Ён не разумее, хто іх купляе, калі іх «сярэдняя цана — 200 даляраў». Ягоны боль у сацсетках заўважыў CityDog.io.

Па словах мужчыны, днямі ён зайшоў у крамы Nike, New Balance і Adidas і здзівіўся цэнам: там красоўкі «нічога асаблівага» каштуюць па 600—700 рублёў (190—220 даляраў).

«Адкуль такія цэны?» — абураецца ён. 

Мужчына задаецца пытаннем: хто наогул купляе гэтыя красоўкі, калі цэны «проста вар'яцкія»?

@baliuk64

200,

♬ оригинальный звук - Baliuk

У каментарах пад відэа карыстальнікі падзяліліся, дзе купляюць брэндавы абутак «не за ўсе грошы свету».

«З Польшчы заказваю і не паруся».

«Купі лідскія красоўкі за 80 рублёў. Таксама Adidas, але зроблены ў Беларусі па ліцэнзіі».

«Арыгінал трэба купляць у Еўропе. У нас, такое адчуванне, нават у афіцыйных крамах паль прадаюць».

«Клей на падэшве ў гэтых красоўках. Быў я ў гэтых крамах, таму бяру ў Польшчы арыгінальныя за 50—70 у.а.», — пішуць у каментарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула