БЕЛ Ł РУС

Адзін з мінскіх паркаў павялічаць у пяць разоў

11.03.2025 / 20:7

Nashaniva.com

У Паўночным Беразе плануюць значна павялічыць Лэйксайд парк, што размясціўся на беразе Цнянскага вадасховішча. Новай часткай парку стануць неасвоеныя тэрыторыі, на якіх раней размяшчаліся неабсталяваныя пляжы і пешаходныя сцежкі. У выніку парк будзе займаць не 7, а цэлых 36 гектараў, піша Realt.by.

У новай частцы парку з'явіцца рэканструяваная пляжная зона з камфортным доступам да вады і зонамі для загару, сучасныя дзіцячыя пляцоўкі з інтэрактыўнымі элементамі і бяспечнымі гульнявымі зонамі, спартыўныя пляцоўкі для заняткаў міні-футболам, баскетболам, варкаўтам і іншымі відамі актыўнасці.

Таксама ў новым парку арганізуюць унікальныя прагулачныя маршруты і назіральныя пляцоўкі, адкрыюць рэстаран з панарамным выглядам на парк і пункты пракату воднага і дзіцячага гульнявога абсталявання.

Праектаванне новай тэрыторыі ўжо пачатае і завершыцца ў 2025 годзе.

Паўночны Бераг — новы жылы комплекс у Мінску, які становіцца неад'емнай часткай культурнага і дзелавога жыцця горада. Яго стваральнікі сцвярджаюць, што хочуць стварыць прынцыпова новы жылы комплекс, размешчаны на беразе Цнянскага вадасховішча і акружаны прыродай. 

Забудоўвае комплекс «Паўночны Бераг» ТАА «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд». Летась былі здадзеныя 6 дамоў, а цяпер на розных стадыях будаўніцтва знаходзяцца 14 дамоў, паркінг, пажарнае дэпо, дзіцячы сад і школа.

Чытайце таксама:

Ці можна купіць для аўтамабіля парковачнае месца ў двары?

У Мінску на дарогах з'явіцца разметка сіняга колеру

У батанічным садзе паказваюць цуд: як цвіце бэз у сакавіку

Каментары да артыкула