БЕЛ Ł РУС

Прызналі «экстрэмісцкімі» некалькі кніг пра зверствы савецкіх партызан

10.03.2025 / 19:47

Nashaniva.com

У экстрэмісцкі спіс уключылі кнігі Віктара Хурсіка «Кроў i попел Дражна: гісторыі партызанскага злачынства», Сяргея Захарэвіча «Партизаны СССР: от мифов к реальности» і Міхаіла Пінчука «Советские партизаны: мифы и реальность». Адпаведныя рашэнні прынятыя судом Цэнтральнага раёна Мінска 6 сакавіка, піша «Вясна».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі тэлеграм-бот «Digital Intelligence Team [bot]», суполка ў «Аднакласніках» «✔️Светлана Тихановская™ ツ», а таксама інфармацыйная прадукцыя, размешчаная на інтэрнэт-рэсурсе ganc-chas.com.

Чытайце таксама:

Інстаграм Андрэя Дзмітрыева прызналі «экстрэмісцкім»

Прызналі «экстрэмісцкім» лагатып сусветна вядомага брэнда BOY London

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку журналісткі Алены Чарняўскай

«Медыязону. Беларусь» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Каментары да артыкула