БЕЛ Ł РУС

Нелаяльных уладам беларусаў дазволілі браць на працу — BYPOL

9.03.2025 / 14:3

Nashaniva.com

Аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што кіраўнікі дзяржаўных арганізацый атрымалі дазвол прымаць на працу беларусаў, якія ў 2020-м годзе паставілі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Іншых падрабязнасцяў няма. Як няма і пацверджанняў гэтай інфармацыі. 

У BYPOL мяркуюць, што такое рашэнне звязана з «катастрафічным кадравым голадам, які адчуваюць многія галіны пасля масавых звальненняў «нядобранадзейных» спецыялістаў».

Гэта інфармацыя супярэчыць апошнім заяўленням Аляксандра Лукашэнкі. Лукашэнка лічыць, што тым, хто працуе ў «адукацыі, СМІ, культуры, спорце», дараваць выступы 2020 года нельга. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула