БЕЛ Ł РУС

Прыпынак на Танка ліквідаваны праз «блізкасць вежавага крану»

18.03.2010 / 14:16

ЯВ

Будоўля першага мінскага хмарачоса прынесла нязручнасць пасажырам грамадскага транспарта

Будоўля першага мінскага хмарачоса на вуліцы Кальварыйскай прынесла нязручнасць пасажырам грамадскага транспарта. 32-павярховы элітны будынак «Ветразь» узводзіцца з мінулага года.

Аказваецца, што

блізкасць прыпынку і будоўлі стала небяспечнай для мінакоў.
Афіцыйная фармулёўка ліквідавання прыпынку грамадскага транспарту «вуліца Максіма Танка/Інстытут журналістыкі» па вуліцы Кальварыйскай у бок да гандлёвага цэнтра «Карона» — «праз блізкасць вежавага крана». Раней на ім спыняліся аўтобусныя маршруты 46 і 78, а таксама тралейбусныя маршруты 4, 7, 9, 13, 44, 57.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула