БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка паедзе ў М'янму

7.03.2025 / 15:2

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне наведаць з візітам М’янму. Пра гэта ён заявіў па выніках перамоў з прэм’ер-міністрам, старшынём Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Рэспублікі Саюз М’янма Мін Аун Хлайнам, піша «Спутнік».

Фота: БелТА

«Я хацеў бы падзякаваць за грунтоўную і прадметную размову падчас візіту ў Беларусь (…) Дзякую за запрашэнне наведаць вашу цудоўную краіну, думаю, што ў найбліжэйшы час мы з вамі сустрэнемся ў вас», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час беларускія спецыялісты, міністры, члены ўрада наведаюць М’янму, а спецыялісты з гэтай краіны прыедуць у Беларусь, каб глыбей і ўсебакова вывучыць магчымасці і пашырыць супрацоўніцтва.

Ён падкрэсліў, што краінам не варта ўпускаць час і варта развіваць супрацоўніцтва, у тым ліку на фоне санкцый.

«Будуць і санкцыі, якія ёсць і ў вас, і ў нас. Але санкцыі — гэта час магчымасцей, таму мы дамовіліся скарыстацца гэтымі магчымасцямі і паглыбіць нашы адносіны. І мы гэта зрабілі», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама паабяцаў Мін Аун Хлайну, што беларускія назіральнікі прыедуць на выбары ў М’янме, якія запланаваны на канец 2025 — пачатак 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула