У ГУМе абнавілі вітрыны. Як вам?
Чырвонае, ружовае і гарох.
Вітрыны ГУМа. Фота тут і далей: Tochka.by
Да вясны абнавілі вітрыны сталічнага ГУМа. Афармляльнікі вырашылі дадаць шмат чырвонага і ружовага. Самі вітрыны больш нагадваюць калажы з карцінкамі, выразанымі з часопіса.
«Такая была наша ідэя: падарыць радасць, стварыць атмасферу свята і падкрэсліць важнасць кожнай жанчыны — прыгожай, асаблівай і неверагоднай», — патлумачыла выданню «Точка» сваю задумку дызайнер Юлія Еўсюкова.
Усе вітрыны аб'ядноўвае тэма з гарошкам.