БЕЛ Ł РУС

«Я б хацела сёння заказаць для цябе кветкі». Вольга Хіжынкова падзялілася, як цяжка перажывае страту маці

7.03.2025 / 0:1

Nashaniva.com

Вядомая беларуская мадэль напісала на сваёй старонцы ў інстаграме, як ужо другі год цяжка перажывае смерць маці.

Вольга Хіжынкова з маці. Фота: volgena / Instagram

«Я б хацела сёння замовіць для цябе кветкі да 8 сакавіка. Забіць багажнік нашымі любімымі міндальнымі круасанамі, торт «Казка» пад шклом ззаду і самы вялікі пачак тваіх любімых рафаэлак», — піша Хіжынкова.

Скрыншот: volgena / Instagram

«Так больш не будзе. Ніколі. Замест букета на 8 сакавіка мы другі год нясем кветкі туды, дзе ў халоднай зямлі спачывае сэрца, якое нас любіла. Трывожылася пра нас. Чакала і малілася.

У той дзень, калі дарога прывядзе мяне дадому, я адразу ж прыеду да цябе, мая родная. Я пасаджу для цябе кветкі. А потым буду паліваць іх сваімі слязамі. Такімі бескарыснымі зараз».

Раней мадэль і Міс Беларусь не казала аб страце маці.

У 2020 годзе Хіжынкову арыштавалі на 42 сутак праз удзел у акцыях пратэсту, пасля чаго яна з'ехала з краіны. Яна актыўна выказвалася супраць гвалту сілавікоў у Беларусі і супраць вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Хіжынкова: Змагацца з такімі людзьмі, як я, — гэта распісацца ў сваёй слабасці

Хіжынкова пра тое, як сустрэла Азаронка і Пуставога на адным з маршаў: Сказалі, ім нават грошы за гэта не плацяць

Каментары да артыкула