БЕЛ Ł РУС

Перад 8 Сакавіка ў Мінску запрацавалі 184 пляцоўкі па продажы кветак

6.03.2025 / 08:20

Nashaniva.com

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Мінску запрацавалі 184 пляцоўкі па продажы кветак, у першую чаргу цюльпанаў, расказала Мінск-навінам начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная.

Фота: Мінск-навіны

З улікам павышанага попыту пляцоўкі пачалі працу 5 сакавіка. Усе яны размешчаны на землях агульнага карыстання і прадастаўляюцца бясплатна, аднак да тавару ёсць важнае патрабаванне: кветкі павінны быць вырашчаныя на тэрыторыі Беларусі.

— На 5 сакавіка мы выдалі 1 199 дазволаў на гандаль, у першую чаргу фізічным асобам. Большасць з іх — жыхары Брэсцкай вобласці, якія вырошчваюць цюльпаны ў цяпліцах, — паведаміла А. Нагорная.

Праз змены ў заканадаўстве прадаваць на гарадскіх пляцоўках могуць толькі фізічныя асобы, якія самастойна вырасцілі кветкі, альбо прадпрыемствы — вытворцы кветкавай прадукцыі.

А. Нагорная ўдакладніла, што фізічныя асобы вызначаюць цэны на сваю прадукцыю самастойна — з улікам рынкавых умоў. А вось вытворцы і юрыдычныя асобы, якія пастаянна гандлююць кветкамі, знаходзяцца пад пільнай увагай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРТ) і Мінгарвыканкама: каб пазбегнуць неабгрунтаванага росту цэнаў напярэдадні свята, праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула