Бачылі, як незвычайна і па-інстаграмнаму аформілі двор на Даўгабродскай?
Блогер gdehodil паказаў, як крэатыўна аформілі тэрыторыю каля будынку на Даўгабродскай. Там ён заўважыў некалькі цікавых арт-аб'ектаў, сярод якіх асабліва вылучаюцца «рукі зямлі», заўважыў CityDog.io.
Акрамя скульптур, блогера ўразіла мазаіка з колатай пліткі на прыступках, якая кантрасна глядзіцца на фоне трактароў. Унутры бізнес-цэнтра чакае яшчэ адзін арт-аб'ект, а ў двары на паркоўцы — муралы ў стылі поп-арт. На думку аўтара, такія малюнкі выдатна падыдуць для фотасесій для інстаграма.
Аўтар адзначыў, што падобнае добраўпарадкаванне выглядае прыгожа і незвычайна, і дадаў, што на могілках такія «рукі зямлі» глядзеліся б больш страшна.
У каментарах карыстальнікам таксама спадабалася такое творчае добраўпарадкаванне тэрыторыі, аднак былі і тыя, хто адчувае не зусім станоўчыя эмоцыі ад віду рук з-пад зямлі.
«Выдатна! Прыклад, што Мінск — гэта не застылы ў часе сталінскі вампір, хаця вампір мне таксама вельмі сімпатычны».
«Працую недалёка ад гэтага месца. Увосень былі прыгожыя лакацыі для фота з гарбузамі і не толькі. Акультурылі гэтае мястэчка».
«А што азначаюць гэтыя рукі? Нехта хоча вылезці з магілы? Які дурань мог такое прыдумаць».
«Мне заўсёды неяк не па сабе, калі праходжу міма гэтых рук. А самая прыгажосць пачынаецца далей па Даўгабродскай, у бок трактарнага», — пішуць у каментарах.