У Растоўскай вобласці УСУ падпалілі нафтабазу
Нафтабаза гарыць у Чарткове Растоўскай вобласці. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што пажар пачаўся пасля атакі беспілотнікаў.
Зарава ад пажару
Паводле звестак тэлеграм-канала Baza, персанал нафтабазы быў эвакуяваны, пацярпелых, па папярэдняй інфармацыі, няма. На месцы знаходзяцца пажарнікі, якія прыступілі да тушэння, аднак з-за моцнага полымя зрабіць гэта пакуль цяжка.
Афіцыйнай інфармацыі наконт таго, што адбылося, пакуль няма.
Чытайце таксама:
Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ
«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект