Прызналі «экстрэмісцкім» лагатып сусветна вядомага брэнда BOY London
Адпаведнае рашэнне прынята судом Цэнтральнага раёна Гомеля 28 лютага, піша «Вясна».
Гаворка пра «чорнага арла з распасцёртымі крыламі, які трымае ў лапах круг у выглядзе літары «О». На афіцыйную старонку BOY London толькі ў інстаграме падпісаныя больш за 357 тысяч чалавек.
Таксама «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі сацсеткі аналітыка Вадзіма Мажэйкі, тыкток-старонкі FokusGrodno, «Святая Лукер’я Рыгорауна», Alex_kamis.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку журналісткі Алены Чарняўскай