БЕЛ Ł РУС

Кіраўніком Гродзеншчыны часова будзе Юрый Караеў

3.03.2025 / 14:46

Nashaniva.com

Юрый Караеў прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Гэтым жа дакументам ён вызвалены ад пасады памочніка Лукашэнкі — інспектара па Гродзенскай вобласці.

Раней ён быў памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці, а перад тым узначальваў Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, што сёння былога кіраўніка Гродзеншчыны Уладзіміра Караніка прызначылі віцэ-прэм'ерам.

Былы віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка стане першым намеснікам генеральнага сакратара Выканкама СНД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула