БЕЛ Ł РУС

Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ пацвердзіў расійскі ўдар па палігоне ў тыле

3.03.2025 / 11:46

Nashaniva.com

Расейцы нанеслі ўдар па палігоне ў Днепрапятроўскай вобласці, дзе знаходзіліся ўкраінскія вайскоўцы, паведаміў камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Міхаіл Драпаты.

Скрын відэа ўдару па палігоне, паводле Мінабароны РФ

«Я буду патрабаваць самага жорсткага пакарання. Тыя, хто працягвае нядбайна і фармальна выконваць свае абавязкі ў гады вайны, тыя, хто «ўцягвае» вайскоўцаў у састарэлыя парадкі, грэбуючы іх бяспекай, тыя, хто заяўляе пра сябе не ў баі, а прыгнятаючы падначаленых — усе яны ганьбяць Узброеныя сілы Украіны», — сказаў ён. 

Драпаты выказаў спачуванні сем'ям загінулых і іх таварышам і паведаміў аб ходзе расследавання абставінаў трагедыі.

Учора ў сацыяльных сетках распаўсюдзілася інфармацыя пра нанясенне ўдару падчас пастраення па Новамаскоўскім палігоне ў раёне вёскі Чаркаскае, дзе дыслакавалася 157-я асобная механізаваная брыгада Узброеных сіл Украіны.

Колькасць забітых невядомая. 

«Мяркую, што праўду будуць спрабаваць схаваць у тумане бюракратыі. Але я гэтага не дапушчу», — сказаў Драпаты. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула