БЕЛ Ł РУС

Той самы цягнік над «Гарызонтам» — усё. Вось што стала з адным з самых пазнавальных муралаў Мінска

2.03.2025 / 21:43

Nashaniva.com

Яшчэ ў пачатку года стрыт-мастак Андрэй Бусел, заснавальнік мінскай арт-групы «Хутка Смачна», падзяліўся фота: той самы мурал з цягніком на Куйбышава, добра вядомы ўсім мінчукам, пачалі дэмантаваць. Мяркуючы з нядаўніх відэа, дэмантаж закончылі, паведамляе CityDog.io.

Так раней выглядаў мурал. Фота: Citydog

У тыктоку апублікавалі відэа, дзе на месцы легендарнага мурала красуецца проста чорны прастакутнік.

А так ён выглядае цяпер. Скрыншот з тыктоку

@anna_kachuk #минск #жизньвминске ♬ оригинальный звук - Аня | про ремонт и про жизнь

У каментарах мяркуюць, што чорная канструкцыя — LED-экран, а рэкламаваць на ім, хутчэй за ўсё, будуць казіно. Такая здагадка не выпадковая: у 2023 годзе арт-аб'ектам «натхніліся» рэкламшчыкі і замянілі яго на банэр анлайн-казіно.

Рэклама на месцы мурала. Фота: Citydog

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула