БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прыляцеў у Лондан

1.03.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Самалёт з Зяленскім, які раней вылецеў з ЗША, прызямліўся ў аэрапорце Лондан-Станстэд, паведамляе Reuters.

Зяленскі пакінуў ЗША пасля таго, як пасварыўся падчас сустрэчы ў Белым доме з прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам ЗША.

У Лондане кіраўнік Украіны павінен узяць удзел у саміце кіраўнікоў краін ЕС, які праводзіць прэм'ер Стармер.

Чытайце таксама:

Стармер збірае ў Лондане еўрапейскіх лідараў і Зяленскага, каб прыняць рашэнні па выніках перамоў з Трампам

Каментары да артыкула