БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын аддаў загад войскам КНДР быць гатовымі задзейнічаць ядзерную зброю

28.02.2025 / 14:34

Nashaniva.com

КНДР 26 лютага запусціла стратэгічныя крылатыя ракеты, здольныя несці ядзерны зарад, над морам ля заходняга ўзбярэжжа Карэйскага паўвострава.

Кім Чэн Ын. Фота: KCNA.kp

«Мэта вучэнняў па запуску заключаецца ў тым, каб паказаць супернікам, якія сур'ёзна парушаюць абстаноўку бяспекі ў КНДР, ствараюць і абвастраюць абстаноўку канфрантацыі, здольнасць КНА да нанясення контрудару ў любой прасторы і боегатоўнасць розных ядзерных сродкаў, прадэманстраваць надзейнасць дзяржаўных ядзерных сіл стрымлівання і прывіваць падраздзяленням стратэгічных крылатых ракет навыкі да выканання раптоўных агнявых задач», — піша Паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула