БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні вясны

28.02.2025 / 11:25

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 1—3 сакавіка.

1 сакавіка чакаецца пахмурнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу ад -5°С па ўсходзе да +3°С па захадзе краіны, максімальная днём +1..+7°С, па поўдні Беларусі да +9°С. 

У нядзелю воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), на дарогах галалёдзіца. Ноччу -4..+1°С, максімальная днём 0..+6°С.

У панядзелак ноччу -4..+2°С, максімальная днём будзе ад +1°С па паўночным усходзе да +9°С па паўднёвым захадзе краіны.

У Мінску ў гэтыя дні чакаецца +3..+5°С

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула