БЕЛ Ł РУС

Памёр былы чэмпіён свету па шахматах

27.02.2025 / 22:3

Nashaniva.com

Ва ўзросце 88 гадоў памёр дзясяты чэмпіён свету па шахматах Барыс Спаскі, паведамілі ў Федэрацыі шахмат Расіі.

Барыс Спаскі нарадзіўся ў 1937 годзе, а ў 18 гадоў стаў самым маладым на той момант міжнародным гросмайстрам у гісторыі.

У 1969 годзе Спаскі перамог іншага савецкага гросмайстра Тыграна Петрасяна і стаў дзясятым чэмпіёнам свету па шахматах. Але праз тры гады, у 1972 годзе, ён саступіў тытул амерыканцу Роберту Фішару.

Тады, дарэчы, упершыню з 1948 года, калі чэмпіёнам свету стаў Міхаіл Батвіннік, а пасля яго перамагалі Васілій Смыслоў, Міхаіл Таль і Тыгран Петрасян, СССР страціў шахматную карону. Яе толькі праз тры гады, у 1975 годзе, вярнуў Анатолій Карпаў. 

Чытайце таксама:

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна

Беларуская шахматыстка пераабулася чарговы раз — выступала за Расію, цяпер будзе за Аўстрыю

Шахматыста Магнуса Карлсэна дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету за вернасць джынсам

Каментары да артыкула