БЕЛ Ł РУС

Адзін графік, які паказвае ўсю бяду з дактарамі ў рэгіёнах

27.02.2025 / 11:34

Nashaniva.com

Жанчына ў Кобрыне нядаўна наведала дзіцячую паліклініку пры бальніцы. Там яна звярнула ўвагу на расклад прыёму неўролага, піша «Люстэрка».

На відэа, якое апублікавала ў тыктоку жанчына, паказаны графік працы неўролага Ганны Радзевіч. Спецыялістка вядзе прыём у панядзелак, сераду, чацвер з 8:00 да 9:55, а ў аўторак з 9:00 да 12:51. Наведаць доктарку можна толькі па талонах, гаворыцца ў аб’яве.

«Як патрапіць да неўролага, калі ў яго такі рэжым працы? Я проста ў шоку», — здзіўляецца жыхарка горада.

«Люстэрка» патэлефанавала ў даведачную службу дзіцячай паліклінікі Кобрына.

— На сакавік талонаў няма. Раздавалі 18-га чысла. 18 сакавіка будзем выдаваць на красавік, — паведамілі там. — Па панядзелках і чацвяргах [неўролаг] дае дзесяць дадатковых талонаў.

@victoria_lakhavets

Это только в Кобрине такое ?

♬ оригинальный звук - Виктория

Па словах супрацоўніцы, у гэтыя дні талоны выдаюць у рэгістратуры. Падыходзіць трэба да 7:30.

У даведачнай службе ўдакладнілі, што Ганна Радзевіч — адзіны неўролаг у дзіцячай паліклініцы. Іншых спецыялістаў няма. І, як адзначыла супрацоўніца, новых не чакаецца.

— У яе толькі 0,25 стаўкі. Яна ў нас як загадчыца, — дадала супрацоўніца.

Чаму ў горадзе з насельніцтвам 52 тысячы чалавек працуе толькі адзін дзіцячы неўролаг, адказаць не змаглі.

Як выглядае сітуацыя ў іншых рэгіёнах?

За два дні відэа Вікторыі паглядзелі больш за мільён разоў. Пад ім — больш за 1960 каментарыяў. Людзі дзеляцца сваімі меркаваннямі і расказваюць пра сітуацыю ў сваіх паліклініках. Вось некалькі каментарыяў:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула