БЕЛ Ł РУС

Імя віцебскага журналіста Каржанеўскага зноў з'явілася ў судовым раскладзе

26.02.2025 / 16:15

Nashaniva.com

На 27 лютага анансаваны разгляд ягонай справы паводле ч. 2 арт. 19.10 КаАП (распаўсюд нацысцкай сіволікі і атрыбутыкі). Працэс у судзе Першамайскага раёна Віцебска пройдзе пад старшынствам Кацярыны Цыбульскай, заўважыла «Віцебская вясна».

Георгій Каржанеўскі

Тая ж суддзя судзіла Георгія Каржанеўскага 7 лютага. Тады яго вінавацілі за «распаўсюд экстрэмізму» ў інтэрнэце паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП і паводле ч. 2 арт. 19.10 КаАП.

Увесь гэты час Георгій Каржанеўскі не выходзіў на сувязь, яго прысутнасць у сацыяльных сетках таксама не была заўважана.

Чытайце таксама:

Лідскага ксяндза Мальца затрымалі пасля праверкі на мяжы

Маладую мінчанку, якая займалася альтэрнатыўнай медыцынай, асудзілі па трох палітычных артыкулах. Імаверная прычына — каментары ў тэлеграме

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

Каментары да артыкула