БЕЛ Ł РУС

Андрэй Павук абвінавачвае сваю былую дзяўчыну, што тая скрала яго камеру

3.03.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Блогер звярнуўся ў паліцыю.

Блогер Андрэй Павук. Фота: сацсеткі

У Андрэя Павука былі адносіны з беларускай з Вільні. Па яго словах, час ад часу яна прасіла ў яго тэхніку.

«Я даваў. Потым мы разышліся, папрасіў вярнуць, а яна сказала, што ўсё прадала. Не думаю, што так, бо хто гэта купіць. Але налічыў я ўсяго на суму 1500 еўра»,

— расказвае блогер. 

У літоўскай паліцыі Андрэю Павуку сказалі, што калі тэхніку ён аддаў сам, то гэта не лічыцца крадзяжом.

«Атрымліваецца, у любога можна папрасіць у карыстанне і пасля не аддаваць? 

Спачатку ўсё было добра, прэтэнзій не было. А пасля… Я так зразумеў, што дзяўчаты хочуць, каб яны былі адзінымі і непаўторнымі. Альбо замуж, альбо «часцей жыць разам». Што рабіць у такой сітуацыі мужчыне, у якога жонка і дзеці і ён з імі жыве?

Сам пра сябе думаю: з аднаго боку, я магу абысціся без гэтага барахла, якое ў мяне ляжыць. З іншага боку, мяне нахабна ашукалі, з гэтым няпроста змірыцца. Так разумею, што, відаць, на яе думку, я яе таксама падмануў і павінен адчуць па аналогіі непрыемныя пачуцці».

«Наша Ніва» звярнулася па каментар да былой дзяўчыны Андрэя Павука, але яна адмовілася размаўляць і папрасіла не ўказваць яе імя ў тэксце. 

Чытайце таксама:

Блогер Андрэй Павук працуе ў Вільні дворнікам

«Андрэй мог сказаць: «Астатнія, паглядзі, якія прыгожыя, а ты не. Фу» — Вольга Павук пра былога мужа

«Скажыце, Ірына Сцяпанаўна, гэта ж вы мама Колі?» Павук дазваніўся Абельскай

Каментары да артыкула