У авіякатастрофе ў Судане загінулі 46 чалавек, у тым ліку высокапастаўленыя чыноўнікі
Больш за 40 чалавек, у тым ліку высокапастаўленыя вайскоўцы, загінулі ў Судане ў выніку катастрофы армейскага транспартнага самалёта.
Паводле апошніх звестак, якія прыводзіць агенцтва AP, загінулі 46 чалавек, не менш як 10 атрымалі раненні. Пошукавыя работы працягваюцца. Самалёт па пакуль не высветленых прычынах упаў у шчыльна населены раён недалёка ад вайсковага аэрадрома ў горадзе Амдурман, які ўваходзіць у агламерацыю сталіцы краіны Хартума. Сярод загінулых, як паведамляецца, ёсць як вайскоўцы, так і цывільныя асобы.
Мяркуецца, што загінулі людзі як на борце самалёта, так і на зямлі, бо пры падзенні ён урэзаўся ў жылы дом.
Сярод ахвяр катастрофы — генерал-маёр Бар Ахмед, кіраўнік урадавай арміі, які раней займаў пасаду начальніка гарнізона Хартума.
У Судане працягваецца грамадзянская вайна паміж урадавай арміяй і так званымі «Сіламі хуткага рэагавання». Паводле першапачатковых паведамленняў, крушэнне самалёта адбылося ў выніку тэхнічнай няспраўнасці, а не ваенных дзеянняў.