БЕЛ Ł РУС

Лідскага ксяндза Мальца затрымалі пасля праверкі на мяжы

26.02.2025 / 11:27

Nashaniva.com

Каталіцкага святара Дзмітрыя Мальца затрымалі ў суботу, калі ён вяртаўся дадому з замежнай паездкі. Імаверна, гэта адбылося пасля праверкі тэлефона на мяжы ў пункце пропуску Тарэспаль — Брэст, піша «Хрысціянская візія».

Суд над Мальцам праходзіў у судзе Маскоўскага раёна Брэста Менавіта там разглядаюцца справы ў дачыненні да затрыманых на памежным пераходзе.

Хутчэй за ўсё, да суда святар знаходзіўся ў ІЧУ. Яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб распаўсюдзе» экстрэмісцкіх матэрыялаў « (ч.2 арт. 19.11 КоАП), але вынік суда пакуль не вядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула