Памёр агент Сакрэтнай службы, які закрыў сваім целам Жаклін Кенэдзі падчас замаху Лі Харві Освальда
На 94-м годзе жыцця памёр былы агент сакрэтнай службы Клінт Хіл, які абараніў ад стрэлаў першую лэдзі Жаклін Кенэдзі падчас забойства 35-га прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі 21 лістапада 1963 года ў Даласе.
Фота: Pascal Le Segretain / Sygma via Getty Images
Хіл нарадзіўся ў Паўночнай Дакоце, прыняў прысягу ў якасці спецагента ў 1958 годзе, удзельнічаў у абароне пяці прэзідэнтаў ЗША і даслужыўся да дырэктара ахоўных аперацый Сакрэтнай службы.
У 1963 годзе Хіл займаўся аховай Жаклін Кенэдзі. Менавіта ён дабег да лімузіна падчас стральбы ў прэзідэнта і закрываў сваім целам першую лэдзі, пакуль яны не даехалі да бальніцы. Хіл ахоўваў Жаклін яшчэ год пасля забойства Кенэдзі, ён выйшаў на пенсію ў 1975 годзе з-за сімптомаў посттраўматычнага стрэсавага разладу.
Разам з жонкай Хіл напісаў кнігу «Пяць дзён у лістападзе», у якой падрабязна распавёў пра забойства прэзідэнта. Ён адпрэчваў тэорыі змовы, якія шмат гадоў атачаюць гібель Кенэдзі.