БЕЛ Ł РУС

Памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Яравы

24.02.2025 / 21:43

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла прэс-служба Ансамбля песні і танца УС Беларусі. Артысту было 77 год.

Аляксандр Яравы. Фота: сацсеткі

У Ансамблі УС Аляксандр Яравы працаваў салістам і вакалістам з 1968 года.

Яравы — аўтар кампазіцый «Вясна Перамогі», «Афіцэры Беларусі» і іншых. За час творчасці артыст выпусціў кнігу пра Ансамбль УС Беларусі.

Развітанне з Аляксандрам Яравым прайшло ў суботу 22 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула