БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскім краінам неабходна яшчэ 300 000 салдат, каб у выпадку вайны без падтрымкі ЗША абараніцца ад Расіі

22.02.2025 / 11:35

Nashaniva.com

Штогод краінам ЕС спатрэбіцца яшчэ каля 250 мільярдаў еўра дадатковых ваенных расходаў.

Ілюстрацыйнае фота: Markus Schreiber / AP

Еўрапейскім краінам неабходна яшчэ 300 000 салдат, каб у выпадку вайны без падтрымкі ЗША абараніцца ад Расіі. Пра гэта паведамляюць у брюсельскім даследчым інстытуце Bruegel і Кільскім інстытуце сусветнай эканомікі (IfW), піша Bild.

Штогод краінам ЕС спатрэбіцца яшчэ каля 250 мільярдаў еўра дадатковых ваенных расходаў.

Дыскусія аб стварэнні ўласнай еўрапейскай сістэмы абароны разгарэлася з-за таго, што гарантыя бяспекі з боку NATO пры прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе здаецца менш надзейнай. Адначасова Расія павялічвае свае ўзброеныя сілы.

«Расія можа ў бліжэйшыя тры-дзесяць гадоў набыць ваенную сілу, дастатковую для нападу на краіны ЕС», — заявіў суаўтар даследавання Гунтрам Вольф з IfW у Кілі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула