БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак можа адрачыся пасаду

21.02.2025 / 13:15

Nashaniva.com

Папа Рымскі Францішак можа адрачыся пасаду па стане здароўя, паведаміў кардынал Джанфранка Равазі.

Фота: Andrew Medichini / AP

Пра гэта кардынал Джанфранка Равазі заявіў у інтэрв’ю італьянскаму выданню Corriere della Sera.

Аднак, паводле яго слоў, 88-гадовы Францішак імкнецца давесці да канца Юбілейны год хрысціянства, які Рымска-каталіцкая царква адзначае ў гэтым годзе.

Зараз пантыфік шпіталізаваны з пнеўманіяй, і шэраг мерапрыемстваў з яго ўдзелам адмененыя. 

У лютым 2013 года ад апостальскага трону адрокся Папа Бенедыкт XVI (Ёзаф Ратцынгер), яму тады было 85 гадоў. Папа-эмерыт памёр 31 снежня 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула