БЕЛ Ł РУС

Зянона Пазняка і яго «Вольную Беларусь» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

21.02.2025 / 11:57

Nashaniva.com

Апроч 80-гадовага палітыка, дачыненне да руху маюць Алена Самусева і Віктар Каралькоў.

Зянон Пазняк

Міністэрства ўнутраных спраў абнавіла спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Пад нумарам 262 у яго ўключылі рух «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка.

На думку міліцыі, злачыннымі з'яўляюцца дзве арганізацыі — Беларускі нацыянальны сакратарыят «Вольная Беларусь» і Каардынуючая ўправа нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».

Датычнымі да іх называюцца сам Зянон Пазняк, а таксама Алена Самусева і Віктар Каралькоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула