БЕЛ Ł РУС

«Марк Фармель» паставіў у вітрыну замест манекена мужчыну з голым торсам

20.02.2025 / 11:13

Nashaniva.com

Відэа з рэкламнай акцыяй сабрала больш за 75 тысяч праглядаў і больш за 50 тысяч шэраў. А ў каментарах пытаюцца адрас крамы, дзе можна пабачыць такі манекен.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mark Formelle / Марк Формэль (@markformelle)

«Марк Фармель» у чарговы раз прымусіў гаварыць пра сваю рэкламную акцыю. Гэтым разам яны паставілі ў вітрыну крамы мужчыну, які ўразіў сваімі формамі пакупнікоў і інстаграм-карыстальнікаў.

«Дзяўчаты, мы не намякаем, а гаворым проста — цяпер самы час выбраць падарунак для свайго мужчыны ў Mark Formelle», — падпісала відэа прэс-служба кампаніі, паабяцаўшы зніжку на мужчынскі асартымент.

«Найлепшая рэкламная кампанія».

«Апошні раз я была ў Беларусі ў 2019 годзе. Трэба паехаць».

«Трэба тэрмінова паглядзець, якой якасці гэтыя трусы. А наогул, прэмія маркетолагу!»

«Дзе, дзе гэтая крама?» — пішуць у каментарах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула