БЕЛ Ł РУС

Сілавікі прыйшлі да паплечніка Бондаравай

19.02.2025 / 20:41

Nashaniva.com

Пра гэта экс-кіраўнік патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці Пятро Піцко паведаміў у сацсетках.

Пятро Піцко. Фота: vk.com

«Забароненых прадметаў ні ў мяне дома, ні дома ў маіх бацькоў няма. Экстрэмісцкія матэрыялы я не распаўсюджваю», — напісаў ён.

Мяркуючы па ўсім, яго не затрымалі, а толькі правялі вобшук. З чым быў звязаны візіт сілавікоў, Піцко не ўдакладніў. Але ў каментарыях з'явілася такая рэпліка ад яго:

«Педафілія, вандалізм, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, чорнае капальніцтва, гандаль савецкімі ордэнамі, экстрэмізм… прасцей знайсці тое, у чым мяне яшчэ не спрабавалі вінаваціць».

Піцко дадаў, што «разумее, што камусьці вельмі не падабаецца».

Пятро Піцко — пошукавік, былы другі сакратар Брэсцкага гарадскога камітэта БРСМ. У 2018 годзе ён быў прызначаны кіраўніком моладзевага патрыятычнага цэнтра на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, піша «Зеркало».

Пасля гэтага ён без узгаднення з уладамі паспрабаваў «добраўпарадкаваць» закінутыя казармы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Разам з групай аднадумцаў ён спілаваў кусты і дрэвы вакол казармаў, разбітыя вокны замяніў на банеры з фотаздымкамі ваенных рэканструктараў ва ўніформах салдат Чырвонай Арміі, а таксама ўзяўся за абнаўленне савецкіх лозунгаў эпохі Сталіна.

Мясцовыя ўлады прызналі гэтыя працы псаваннем культурнай каштоўнасці. Актывісту далі штраф, сам ён пазней пакінуў пасаду кіраўніка моладзевага цэнтра.

Акрамя таго, Піцко — адзін з паплечнікаў адыёзнай прапагандысткі Вольгі Бондаравай, удакладняе выданне.

Чытайце таксама:

Мукавозчык: Бондарава задрала ўжо

Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст

Каментары да артыкула