БЕЛ Ł РУС

Беспілотнікамі атакаваная Адэса: ёсць параненыя, пашкоджаны паліклініка і дзіцячы садок

19.02.2025 / 10:12

Nashaniva.com

Расіяне ноччу атакавалі Адэсу і раён ударнымі беспілотнікамі, у выніку чаго пацярпелі 3 дарослых і дзіця, пашкоджана грамадзянская інфраструктура, жылыя дамы і аўто.

Фота: odeskaODA / Telegram

«У выніку атакі пашкоджана грамадзянская інфраструктура, у прыватнасці дзіцячая паліклініка, садок, шкленне ў шматпавярховіках і легкавыя аўтамабілі. Пацярпелі 4 чалавекі, сярод іх адно дзіця. Усе шпіталізаваны ў стане сярэдняй ступені цяжкасці», — паведаміў кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер. 

З-за расійскага нападу ў частцы Адэскага раёна дзейнічаюць лакальныя аварыйныя адключэнні святла, крытычная інфраструктура працуе ад генератараў, дадаў Кіпер.

У некаторых жыхароў горада знікла цеплазабеспячэнне. 

Агулам, па інфармацыі Паветраных сіл, Расія ўначы атакавала Украіну 167 беспілотнікамі і балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М/KN-23». Сілы СПА знішчылі 106 дронаў у межах 14 абласцей, яшчэ 56 — лакацыйна страчаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула