БЕЛ Ł РУС

Брэсцкі аэрапорт паставяць на мадэрнізацыю

18.02.2025 / 17:46

Nashaniva.com

Аэрапорт Брэста ў найбліжэйшы час мадэрнізуюць, паведаміў начальнік Брэсцкага філіяла Белаэранавігацыі Аляксандр Дакучыц. Чакаецца, што ў 2025 годзе колькасць абслужаных пасажыраў павялічыцца практычна ў два разы ў параўнанні з 2024-м.

Аэрапорт у Брэсце. Фота: traveling.by

«Для паляпшэння камфорту людзей неабходна правесці рэканструкцыю аэравакзала. Будзе выкананы комплекс работ па аўтаматызацыі і лічбавізацыі, змены закрануць і зоны чакання», — цытуе Дакучыца тэлеграм-канал Мінтранса Беларусі.

Цяпер з Брэста чатыры разы на тыдзень лётаюць самалёты ў Маскву. Гэтыя рэйсы былі адноўленыя ў красавіку мінулага года пасля 30-гадовага перапынку. З красавіка па снежань 2024 года было перавезена больш за 14 тысяч пасажыраў, паведамілі ў Мінтрансе.

Чакаецца, што з 2 красавіка гэтага года прамыя авіязносіны звяжуць Брэст і Санкт-Пецярбург. Туды можна будзе паляцець два разы на тыдзень — па серадах і суботах, час у дарозе складзе 1 гадзіну 50 хвілін.

Акрамя таго, у турыстычны сезон зноў плануецца запусціць з Брэста чартары ў турэцкую Анталью, бо летась запаўняльнасць рэйсаў даходзіла да 100%.

Чытайце таксама:

«Спадзяюся, гэта ўбачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць». Тыкток смяецца з гомельскага аэрапорта

Прызначылі новага гендырэктара Мінскага аэрапорта

На беларуска-кітайскіх вучэннях пад Брэстам адпрацоўвалі захоп аэрапорта

Каментары да артыкула