БЕЛ Ł РУС

Беларуска мела 700 грамаў золата, да яе прыйшлі махляры з «праверкай»

18.02.2025 / 14:24

Nashaniva.com

У жыхаркі Магілёўскага раёна было 700 грамаў золата. На яе выйшлі тэлефонныя махляры і пераканалі, што трэба праверыць сапраўднасць залатых зліткаў, паведамляе абласная пракуратура.

Па зліткі прыехалі кур'еры — трое жыхароў Мінска. Па ўказанні куратара яны забралі золата ў жанчыны ў адным з населеных пунктаў Магілёўскага раёна.

«Кошт выкрадзеных у жанчыны вырабаў перавысіў 210 тысяч рублёў», — паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Кур'еры пад вартай, заведзена крымінальная справа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула