БЕЛ Ł РУС

«Куды столькі падзець?» Беларуска атрымала гіганцкі падарунак на працы да святаў — у тыктоку зайздросцяць

18.02.2025 / 11:44

Nashaniva.com

Жыхарка Слуцка атрымала вялізарны падарунак на працы да святаў. Падарунак рэальна ўражвае. Відэа дзяўчына выклала ў тыктоку, заўважыў сайт Blizko.by. 

«Вось такія падаруначкі Слуцкі сыраробны камбінат падрыхтаваў сваім работнікам на 23 лютага і 8 сакавіка», — расказала дзяўчына.

Варта сказаць, што падарунак — на дваіх, бо жонка разам з мужам працуюць на гэтым прадпрыемстве. Падарунак рэальна ўражвае: там і сыры, і розныя каўбасы, і масла, і тварог, і смятана, і мясныя вырабы. Не ўсе карыстальнікі паверылі ў такі падарунак, а некаторыя нават пазайздросцілі. 

«Як да вас уладкавацца толькі на 8 сакавіка».

«Пазайздросцілі і гартаем далей».

«Супер, малайцы».

«Не веру».

«Так, хопіць, пачынаю зайздросціць».

«Куды столькі падзець?» — пішуць у каментарах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула