БЕЛ Ł РУС

З’явілася петыцыя за падтрымку беларускай мовы на Amazon KDP

17.02.2025 / 20:47

Nashaniva.com

Падпісаць яе можна на платформе change.org, заўважыў reformby.org.

Электронная кніга Kindle. Фота: amazon.com

Kindle Direct Publishing — гэта платформа Amazon.com для публікацыі электронных кніг.

«KDL - платформа, якая робіць публікацыі даступнымі для ўсіх, за выключэннем аўтараў, якія пішуць на беларускай мове», — адзначаюць аўтары петыцыі.

Далучэнне беларускай мовы да гэтага сэрвісу можа дапамагчы выдаваць больш кніг на мове, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Прыкладам аўтары петыцыі прыводзяць публікацыю кніг на ўкраінскай мове: за 2023 год такіх выйшла 10 тысяч на Amazon KDP, а ўнутры Украіны — 6 тысяч.

«Беларуская дыяспара і людзі ў Беларусі хочуць мець доступ да сучасных беларускіх кніг. Сотні беларускіх аўтараў, даследчыкаў і перакладчыкаў хочуць друкаваць свае кнігі праз KDP, але не могуць», — сказана ў тэксце.

У падтрымку петыцыі аўтары запусцілі хэштэг #BezosGiveMeMyBook.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула