БЕЛ Ł РУС

Па Мінску будуць правяраць «дармаедаў» і тых, хто працуе за мяжой

17.02.2025 / 19:21

Nashaniva.com

Пра будучую «адпрацоўку» паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў на пасяджэнні Мінгарвыканкама.

Іван Кубракоў. Фота: МУС

Па Мінску абяцаюць праверыць усіх, хто не заняты ў эканоміцы краіны.

Міліцыянеры будуць абнаўляць спісы «дармаедаў», тых, хто атрымлівае зарплату ў «канвертах» і тых, хто працуе за мяжой.

Людзей, якія «ухіляюцца ад працы» праз алкагольную ці наркатычную залежнасць, хочуць адправіць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Па выніках праверкі Кубракоў прапануе змяніць працоўнае заканадаўства.

«Працаваць павінны ўсе, хто карыстаецца сацыяльнымі выгодамі, якія прадастаўляе дзяржава», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Для «дармаедаў» рыхтуюць чарговыя змены

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці

Каментары да артыкула