Пад Мінскам знайшлі на гарышчы хаты плантацыю канопляў
Супрацоўнікі службы наркакантролю пры сілавой падтрымцы САХРа затрымалі двух жыхароў Мінскага раёна, якія на гарышчы прыватнага дома арганізавалі памяшканне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін, паведамілі ў прэс-службе ГУУС.
Скрыншот з відэа
Падчас агляду жылля супрацоўнікі міліцыі выявілі і канфіскавалі 22 кусты канопляў, прадметы, якія выкарыстоўваюцца для яе вырошчвання, а таксама больш за 600 грамаў гатовай да ўжывання марыхуаны і прыстасаванні для курэння.
Затрыманыя расказалі, што насенне нарказмяшчальных раслін набылі ў суседняй дзяржаве і вырошчвалі іх для ўласнага спажывання.
Па гэтым факце завялі крымінальную справу. Вядома, што раней адзін з фігурантаў ужо быў судзімы за збыт наркатычных сродкаў.
Чытайце таксама:
На лецішчы пад Гродна знайшлі наркалабараторыю
Мінчук паставіў на кухні турыстычную палатку, каб вырошчваць каноплі
Пад Слонімам у 84-гадовага дзядулі знайшлі 170 кг канапель — для пенсіянера ўсё абышлося