У Хойніцкім раёне воўк нападаў на сабак. Яго застрэлілі
Раніцай 14 лютага ў Хойніцкі РАУС прыйшло паведамленне, што ў вёсцы Барысаўшчына воўк спрабуе загрызці сабаку, а людзі баяцца выходзіць на вуліцу.
Пасля прыбыцця ў вёску супрацоўнікі міліцыі, пабачыўшы звера, стралялі па ім і паранілі, але воўк уцёк.
Аднак жа неўзабаве на суседняй вуліцы гэтай жа вёскі воўк зноў напаў на сабаку. Гэтым разам стрэлы па ім былі больш трапныя.
Людзі пры гэтым не пацярпелі.